Пятніца, 02.06.2023, 17:13

КАРНІЗ

Галоўная »
КАРНІЗ — канструкцыйна-дэкаратыўны элемент афармлення месца стыкоўкі страхі са сцяной. Робяць карнізы з дошак, якімі абабіваюць знізу і з бакоў канцы бэлек, што выходзяць за межы сцен, пад навісямі страхі. Ахоўвае сцены і бэлькі ад атмасферных ападкаў. Звычайна карнізы аздабляюць разьбой геаметрычнага ці стылізаванага расліннага характару, якая нібы звісае і выразна глядзіцца на фоне ценяў на сцяне. Разьбу на накладных дошках робяць і на сцяне пад карнізам, ствараючы з ім адзіны мастацкі элемент.

карніз
Карніз дома ў Гомелі

Найбольш пашыраны былі карнізы ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. ў гарадскім жыллі і ў хатах заможных сялян. Асаблівая разнастайнасць і багацце форм карнізаў характэрны для хат Падняпроўя і Усходняга Палесся. Карніз — абавязковы элемент сучаснай хаты.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [189]
Адукацыя [32]
Спорт [1293]
Здарэнні [402]
Грамадства [400]
Эканоміка [30]
Транспарт [132]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Чэрвень 2023  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.