Субота, 27.07.2024, 02:51

КАСА

Галоўная »
КАСА – ручная прылада для зразання травы і збожжавых культураў. Да XV ст. бытавалі паўкоскі і косы-гарбушы, якімі касілі гарох і траву каля сцежак, дарог, платоў, у садах. З XV ст. пашыраныя косы з металічным загнутым палатном (лязо) і доўгім драўляным кассём па росце касца (касільна, касавільна, касаўё) з прымацаванай на ім драўлянай ручкай (рэгіянальныя назвы палюк, пупок, рагач, ручка ды інш.). Палатно насаджвалася на кассё спецыяльным жалезным кальцом (пяткай). На Палессі, Гродзеншчыне называецца рэхвай, на Гомельшчыне, Паазер'і, Магілёўшчыне і Міншчыне — банькай, дзе-нідзе — напёрсткам, грывянкай. У некаторых мясцінах палатно касы прывязвалі да касся дротам або лазой. Для скошвання збожжа да касся прымацоўвалі грабелькі (грабкі, грабцы), лучок з палатна або вілачкі.

каса
Косы

У канцы XIX – пачатку XX стст. выкарыстоўваліся ў асноўным косы-«вілейкі» («літоўкі»), выраблялі іх на заводзе ў Вілейцы. Перад касьбою кляпалі на тупой бабцы вострым канцом малатка (наском), на вострай – тупым (пяткай), а пры касьбе вастрылі бруском ці мянташкай.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 59
Гасцей: 59
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.