«КАСЕЦ» — традыцыйны танец. Называлі таксама «Касар». Музычны памер пераменны — 2/4 або 3/4. Тэмп умераны. У танцы выканаўцы рэзка ўзмахвалі рукамі — імітавалі рухі касцоў. Выконваўся пад песню:
На балоце косар косіць,
Кінуў косу ды галосіць:
Ці ты, мая каса, тупа?
Ці ты, мая жонка, скупа?
Мая каса не тупая,
Мая жонка не скупая,
Мая каса, як меч, вострая
Мая жонка, як печ, тоўстая.
У некаторых рэгіёнах «касец» зафіксаваны як
карагод з адным салістам — «касцом» — у цэнтры, які выбіраў сабе дзяўчыну. Танец зафіксаваны ў ХІХ ст. ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях.