Субота, 04.05.2024, 19:25

КІКІМАРА

Галоўная »
КІКІМАРА — вобраз у старадаўніх павер'ях беларусаў і іншых усходнеславянскіх народаў. На Беларусі кікімару ўяўлялі фантастычнай істотай у выглядзе дзяўчынкі. Лічылася, што кікімара звычайна знаходзіцца на печы ці ў падпечку, што ў хаце адначасова магло «дзейнічаць» некалькі кікімар.

Паводле павер'яў кікімары ўвасаблялі заўчасна загінуўшых маленькіх дзяўчынак, якія нябачна прысутнічалі ў хаце, назіралі за гульнямі жывых дзяцей, часта самі гарэзнічалі (тады ў хаце быццам чуўся піск), але заціхалі і ўздыхалі, калі маці пачынала лашчыць і песціць сваіх дзяцей. Таксама кікімары былі ўвасабленнем дрэнна зробленых жаночых работ. Яны нібыта прадаўжалі пачатую гаспадыняй работу, пралі, шылі, але рабілі гэта дрэнна: ніткі атрымліваліся няроўныя, швы — крывыя. Павер'і пра кікімару былі пашыраны пераважна па поўначы Беларусі і захоўваліся да канца XIX — пачатку ХХ ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.