Субота, 19.05.2012, 07:07

КЛЯПЦЫ


КЛЯПЦЫ — самалоўная пастка ўдарнага дзеяння. Вядома са старажытнасці (згадваецца ў «Маленні» Данііла Заточніка, 12 ст.). Прынцып яе дзеяння заснаваны на ўласцівасці некаторых скручаных вакол сваёй восі матэрыялаў (карэнне, дубцы, вяроўкі, сухажылле) развіваць пры раскручванні значную сілу.

кляпцы
Кляацы

Кяпцы складаліся з выдзеўбанага накшталт трубы бервяна пэўнай даўжыні, некалькіх столак вяроўкі або шнура (выконвалі ролю спружыны), дзвюх закрутак, механізму наснуджвання і драўлянага рычага з вострымі дубовымі ці жалезнымі штырамі або нацягнутай на драўляную раму сеткай. Пры нязначным дакрананні да нацягнутай над прынадай або праз сцежку сімкі, рычаг зрываўся са спускавога механізма і забіваў або лавіў звера. Кляпцамі здабывалі аленяў, коз, рысей, лісіц, зайцоў, розных птушак. Вырабляліся кляпцы мясцовымі кавалямі. У канцы XVII — пачатку XIX ст. выціснуты з ужытку залезамі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.