Нядзеля, 05.02.2012, 05:40

КРАМБАМБУЛЯ


крамбамбуляКРАМБАМБУЛЯ — беларускі алкагольны напой з гарэлкі, мёду і спецыяў. Ужываюць як халоднаю, так і гарачаю. Лічыцца, што назоў паходзіць ад нямецкага лікёру «Krambambuli», які некалькі фабрыкаў выраблялі ў Данцыгу (Германія) з брэндзі і ядлоўцу. Ягоны назоў увайшоў у жаргон еўрапейскіх студэнтаў, дзе словам «кrambambuli » абазначалі розныя моцныя спіртовыя напоі (напрыклад, у п'есе А.Астроўскага «Ваўкі і авечкі» згадваецца моцны «крамбамбуль» з гарэлкі і піва). Немалую ролю ў папулярнасці слова адыграла ягоная згадка ў студэнцкай песні з такім жа назовам, першапачатковы варыянт якой быў створаны Хрыстафорам Фрыдрыхам Ведэкіндам у 1745 г. (рускі варыянт тэксту гэтай песні стварыў у XIX ст. М.Языкаў).

Беларускі рэцэпт напою існаваў прыкладна да рэвалюцыяў 1917 г., але па нейкіх прычынах не атрымаў распаўсюджвання. Чарговы выбух папулярнасці прыпаў на нашыя часы. Быў створаны музычны праект «Крамбамбуля (Krambambulа)», пачаўся прамысловы выраб напою, ён з'явіўся ў беларускіх кавярнях ды рэстаранах. У Маскве (Расія) адкрыты рэстаран беларускай кухні «Крамбамбуля».

Падобныя алкагольныя напоі з гарэлкі, мёду і спецыяў вырабляюць і ў Расіі ды Украіне, дзе яны вядомыя пад назвамі «душепарка», «варенуха».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [174]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [70]
Культура [77]
Адукацыя [3]
Спорт [7]
Здарэнні [6]
Грамадства [54]
Эканоміка [2]
Транспарт [26]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.