«КРУЦЕЛЬКІ»Галоўная »
«КРУЦЕЛЬКІ» — традыцыйны танец. Называецца таксама «Круцёлкі», «Круцель». Музычны памер 2/4. Тэмп хуткі. Назва ад хуткіх разнастайных кручэнннў, што складаюць яго аснову (у выглядзе до-за-до, шэн, кручэнні пад рукой). Асноўны крок — «полька», бег. Сумраваджаецца шматлікімі прыпеўкамі (многія варыянты музычнага суправаджэннн да «круцелькамі» запісаны М.Федароўскім). Зафіксаваны экспедыцыямі ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. |