КУШЛЯНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КУШЛЯНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца каля дарогі Кушляны—Стрыпуны ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пастаўлена ў 20 ст. з дрэва.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохслуповай шатровай навіссю над драўляным крыжом з укрыжаваннем (ліццё).
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|