КУЗАРОБ — зроблены на хуткую руку невялікі канічнай формы чарпачок з бяросты, радзей
лубу з прымацаваным замест ручкі прутком даўжынёю 30 — 40 см. Называўся таксама кузаробка. Выкарыстоўваўся для піцця вады з крыніц, рэчак, азёр, а таксама пчалярамі пры аграбанні раёў.