Нядзеля, 05.05.2024, 21:02

ЛАЦІНСКАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСІ

Галоўная »
ЛАЦІНСКАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСІ – творы беларускай літаратуры, напісаныя на лацінскай мове ў XIV – XVIII стст. Узнікла ў выніку цесных сувязяў Беларусі з заходнееўрапейскімі краінамі, пранікнення каталіцызму і зацвярджэння латыні як мовы культавага прызначэння і рэлігійнай літаратуры, асветы і навукі, справаводства і інш.

Паводле характару мовы, на якой у Беларусі стваралася лацінская літаратура, вылучаюць сярэдневяковы перыяд (XIV – XV стст., вульгарная латынь) і новалацінскі (XVI – XVIII стст., класічная латынь). Яе фармаванне ва ўсходніх славянаў і літоўцаў пачалося пазней, чым у краінах Заходняй Еўропы. Новалацінская сістэма адукацыі (разам з грэка-візантыйскай) і літаратура зрабілі істотны ўплыў на фармаванне ўсходнееўрапейскіх культураў эпох Адраджэння, Асветніцтва і сталі іх неад'емнай часткай. Першыя рэнесансавыя і барочныя ўплывы праніклі на беларускія землі ў «лацінскім адзенні».

У новалацінскай літаратуры ў Беларусі інтэнсіўна развіваліся розныя жанры: паэзія, проза, драматургія, вучэбная і філасофская літаратура, паэтыка, рыторыка. Яе найбуйнейшыя прадстаўнікі XVI – XVIII стст. – Я.Вісліцкі, М.Гусоўскі, М.Літвін, С.Будны, А.Волан, К.Нарбут, П.Раізій, Ф.Градоўскі, Э.Пельгжымоўскі, Э.Капіевіч, А.Доўгірд, С.Рысінскі, Сімяон Полацкі, М.К.Сарбеўскі, М.Карыдкі і інш. У XVI – XVII стст. на землях Беларусі значная частка кніг выходзіла і бытавала на лацінскай мове. Развіццё лацінскай літаратуры адкрыла беларусам шлях да спасціжэння антычнай спадчыны і дало магчымасць самім удзельнічаць у агульнаеўрапейскім літаратурным руху, абмене духоўнымі каштоўнасцямі паміж Усходам і Захадам. Лацінская культура была школай стылістыкі для беларускай літаратуры, адной з крыніцаў узбагачэння літаратурнай мовы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.