Субота, 19.05.2012, 07:27

ЛАЦІНСКІ АЛФАВІТ, лацінка


ЛАЦІНСКІ АЛФАВІТ, лацінка – алфавіт лацінскай мовы. Узнік у Старажытным Рыме ў VII ст. да н.э. на аснове этрускага алфавіта, які паходзіць з грэчаскага. Спачатку меў 20 літар, у VI – IV стст. да н.э. – 21. Назвы іх арыгінальныя або запазычаныя ад этрускаў. Фармаванне закончылася ў I ст. да н.э. (складаўся з 23 знакаў). Форма літараў устанавілася ў I – V стст. н.э., іх графічная эвалюцыя закончылася ў пач. IX ст. н.э.

У наш час налічваецца больш за 70 алфавітаў на лацінскай аснове, якімі карыстаецца каля 35 % насельніцтва свету.

На землях Беларусі вядомы з старажытнасці ў пашыраных на яе тэрыторыі пісьмовых помніках на польскай і лацінскай мовах, у навуковых і літаратурных творах на лацінскай мове. У XVIII ст. паралельна з кірыліцай выкарыстоўваўся ў некаторых (напрыклад, драматычных) творах на беларускай мове. У XIX ст. лацінку (пры існаванні кірыліцы) прыстасавалі беларускія пісьменнікі для перадачы роднай мовы (Я.Чачот, П.Багрым, В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч і інш.) для перадачы роднай мовы. Лацінкаю друкавалася першая на беларускай мове нелегальная газета «Мужыцкая праўда» (1862 – 1863), кірыліцай і лацінкай – газеты «Наша доля» і «Наша Ніва», творы Цёткі («Скрыпка беларуская», «Хрэст насвабоду», «Першае чытанне для дзетак беларусаў»), зборнік Янкі Купалы «Гусляр». У Заходняй Беларусі лацінская графіка ўжывалася да 1939 г. Потым ёю карысталіся асобныя беларускія эміграцыйныя выданні.

Напрыканцы мінулага стагоддзя яе пачалі ўжываць і ў выданнях Беларусі. З пашырэннем камп'ютараў ды інтэрнэту ў гэтых галінах беларуская лацінка пачала актыўна скарыстоўвацца (асабліва ў электроннай пошце, на форумах), распрацоўваюцца адмысловыя праграмы кшталту «Лацінізуй свій камп'ютар», «Беларуская лацінская раскладка».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.