Субота, 27.04.2024, 06:25

ЛАТУШКА, латка

Галоўная »
ЛАТУШКА, латка — 1) традыцыйны ганчарны выраб; глыбокая гліняная пасудзіна з шырокімі тулавам і вусцем. У латушцы смажылі і тушылі мяса, бульбу, пражылі гарох, гатавалі смажаніну, яечню, кулеш і інш., нярэдка выкарыстоўвалі замест сталовай міскі для вадкіх страў, разліўкі студзіны.

латушка

Назва «латъка» сустракаецца ў помніках старажытна-рускай літаратуры, старабеларускіх пісьмовых крыніцах. У канцы ХІХ — 1-й палове ХХ ст. на Беларусі былі пашыраны латушкі трох разнавіднасцей: у паўночных і заходніх раёнах — прамасценныя з круглым і падоўжаным (авальным) дном, на Падняпроўі — з пукатымі сценкамі накшталт міскі.

Выраблялі латушку з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласці (гліна з дамешкам жарствы ці пяску). Пасля абпальвання гартавалі ў абвары. На Падняпроўі рабілі таксама паліваныя латушкі Доўгія латушкі фармавалі ў тэхніцы налепу на дашчанай падстаўцы.

З масавага ўжытку латушкі выйшлі ў 1-й палове ХХ ст.

2) Кароткая світка ў паўночна-заходнім Палессі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.