Нядзеля, 05.05.2024, 04:23

«ЛАТЫШКА»

Галоўная »
«ЛАТЫШКА» — традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Яго танцавалі яшчэ ў канцы ХІХ ст. і да сярэдзіны ХХ ст. Кампазіцыя выконваецца на 16 тактаў, пад любую мясцовую польку. У танцы ўдзельнічае неабмежаваная колькасць пар.

Выканаўцы бяруцца за рукі і становяцца ў круг (дзяўчаты перад хлопцамі). Потым усе ўдзельнікі працяглы час рухаюцца па крузе (супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі) лёгкім бегам з адкідваннем ног назад, які рытмічна чаргуецца з бегам з акцэнтам на адну нагу. Прыпыніўшыся, робяць два прытупы адной і той жа нагой з адначасовым паўпрысяданнем (кожны прытуп на адзін такт). Потым, адхінуўшыся адзін ад другога, двойчы пляскаюць у далоні. Гэтыя ж рухі ўдзельнікі паўтараюць і ў другі бок. Затым танец пачынаецца спачатку. Зафіксавана ў Ельскім, Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.