Субота, 19.05.2012, 07:31

ЛЕЙКАПАДОБНЫХ КУБКАЎ КУЛЬТУРА


ЛЕЙКАПАДОБНЫХ КУБКАЎ КУЛЬТУРА — археалагічная культура неалітычных і энеалітычных плямён, якія ў сярэдзіне 4-га — 3-м тысячагоддзі да нашай эры жылі на тэрыторыі паўночнай часткі Цэнтральнай Еўропы, сучаснай Польшчы, паўночна-заходняй часткі Украіны і — на познім этапе — паўднёва-заходняй часткі Беларусі.

Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем. Паселішчы звычайна размяшчаліся на ўзвышаных месцах, часткова ўмацоўваліся валамі і равамі. Жытлы — прамавугольныя ў плане зямлянкі, паўзямлянкі і наземныя слупавой канструкцыі сярэднім памерам 5х4 м. Будаваліся таксама вялікія жытлы даўжынёю да 80 м з некалькімі памяшканнямі даўжынёю да 3 м кожнае, трапляліся круглыя дыяметрам 3 м. Унутры жытлаў размяшчаліся глінабітныя агнішчы, побач — гаспадарчыя ямы з абмазанымі глінай сценкамі дыяметрам 1,2 м.

Пахавальны абрад — трупапалажэнне на бескурганных могільніках, трапляюцца мегалітычныя збудаванні даўжынёю да 130 м, шырынёй да 15 м, вышынёй да 3 м з некалькімі пахаваннямі пад кожным такім насыпам.

Насельніцтва вырабляла вялікія шырока адкрытыя пасудзіны, кубкі з лейкападобнай шыйкай і вушкамі на плечуках, амфарападобныя пасудзіны, чарпакі, друшлякі і інш., арнаментаваныя ўверсе гарызантальна размешчанымі ямкамі, насечкамі, ялінкападобнымі і зубчастымі адбіткамі, зігзагамі, адбіткамі перавітага шнура, трохвугольнымі ўзорамі. Ручкі пасудзіны ў некаторых выпадках завяршаюцца фігуркамі жывёл (часцей за ўсё бараноў). Вядомы гліняныя фігуркі валоў, запрэжаных у рала, дзікоў і іншых жывёл.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.