Чацвер, 02.05.2024, 15:50

ЛЕМЦЮГОВА Валянціна Пятроўна

Галоўная »
ЛЕМЦЮГОВА Валянціна Пятроўна (нарадзілася 19.12.1935, в.Новая Алакюль, Ленінградская вобласць) — мовазнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар. З 1961 г. — у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. Старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі. Даследуе сучасную беларускую мову, анамастыку. Больш за 200 навуковых працаў прысвечаныя пытанням станаўлення i функцыянавання ўсходне-славянскай айканіміі («Беларуская айканімія», «Фарміраванне ўсходнеславянскай айканіміі ў сувязі з развіццём тыпаў паселішчаў», «SIowianska onomastyka», нарматыўны даведнік «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» ды інш.). Аўтар «Украінска-беларускага слоўніка», сааўтар «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі», працаў «Анамастычныя словаўтваральныя элементы ва ўсходне- i заходнеславянскіх мовах» (разам з М.В.Бірылам) i «Сучасная беларуская мова», кнігі «Тапонімы распавядаюць».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.