Нядзеля, 05.05.2024, 19:38

ЛЕСАСПЛАЎ

Галоўная »
ЛЕСАСПЛАЎ — транспарціроўка лесаматэрыялаў па водных шляхах. Адзін з самых пашыраных промыслаў на Беларусі.

У ХІХ ст. меў пераважна форму адыходніцтва. У 1850-я г. на Палессі лесасплавам займалася штогод да 8 тысяч сялян, у 1890-я г.— каля 25 тысяч (амаль палавіна ўсіх адыходнікаў гэтага рэгіёна). У 1901 г. у Віцебскай губерні 40 % прамысловага насельніцтва адыходзіла на заработкі, з іх 41,4 % на лесанарыхтоўкі і лесасплаў. Найбольшага развіцця лесасплаў дасягнуў у 2-й палове ХІХ ст.

Акрамя лесаматэрыялаў (бярвення, брусоў, мачтаў, дроў, клёпак) плытамі дастаўлялі і іншыя грузы: пяньку, лён, драўляны посуд, цэглу, збожжа ў мяшках, сала, смалу, паташ, гарэлку і інш. Напрыклад, у 1837 г. на Шчары на 546 плытоў было пагружана будаўнічага лесу на 111 896 рублёў, збожжа на 2172, драўлянага посуду на 543, вапны на 240, цэглы на 360, гарэлкі на 27 210 рублёў. Караваны плытоў спускаліся па Нёмане і Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, па Дняпры ў Чорнае мора. Самым буйным у 2-й палове ХІХ ст. быў Прыпяцкі сплаўны басейн.

Лясныя матэрыялы для сплаву нарыхтоўвалі ў асенне-зімні перыяд: валілі лес, апрацоўвалі і дастаўлялі яго да рачных прыстаняў. На берагах рэк лесаматэрыялы ўкладвалі ў штабелі на спецыяльныя месцы — руме (біндуга, кацішча). Сплаў пачынаўся ранняй вясной. У залежнасці ад шырыні рэчышча існавалі два спосабы лесасплаву — плытамі і россыпам (молем). Плыты вязалі вясной на вадзе або на беразе ракі з акораных і прасохлых бярвёнаў. Пераважалі аднарадныя плыты з увязкай бярвёнаў тарцамі ўздоўж ракі, аднак пры высокім узроўні вады рабілі іншы раз накат з брусоў. Клёпку ўвязвалі ў асобныя плыты — клалі ў 8 — 10 радоў на двух брусах даўжынёю 6 — 8 м. Кіравалі плытам двума рулявымі вёсламі, якія мацавалі на пярэднім і заднім звёнах плыта ва ўключыны (качаты, рачкі), або шастамі (ляскі, яліны, бусакі). Невялікімі плытамі з 2 — 3 звёнаў кіравалі 2 — 3 плытагоны, партыю, караван суправаджала арцель плытагонаў. Россыпам сплаўлялі лес на невялікіх рэках; для яго затрымання раку перагароджвалі ланцугамі з бярвення (бом, забома).

З 1920-х г. аб'ём лесасплаву паступова скарачаўся, у пачатку 1960-х г. сплаў спыніўся зусім. У наш час лес перавозяць пераважна па чыгунцы і аўтатранспартам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.