Нядзеля, 05.05.2024, 18:13

«ЛЕТА»

Галоўная »
«ЛЕТА» — старажытны карагод. Называўся таксама «Раёк», «Сноп». Выконвалі ў час жніва (дажынак). Значную ролю ў карагодзе адыгрывала «барада» — упрыгожаны кветкамі і стужкамі сноп з апошніх каласоў ці некалькі нязжатых сцяблоў жыта, звязаных каля каласоў і нахіленых на поўдзень. Жанчыны вадзілі карагод вакол снапа (асноўны рух — простыя крокі) і спявалі жніўныя песні:
Ужо ж я ў полі настаяўся,
Буйных вятроў наслухаўся,
I каласком намахаўся.
Часам удзельнікі выконвалі рухі, якія імітавалі працэс жніва. У Брэсцкай вобласці зафіксаваны варыянт «лета», у якім жанчыны хадзілі цугам вакол трох «барод». Часта ўдзельнікі карагода падпяразваліся перавяслам і трымалі ў руках або на плячах сярпы. У канцы карагода жнеі надзявалі гаспадару поля на шыю доўгі пояс, а гаспадыні — вялікі вянок з каласоў і спявалі:
Цяпер у нас дажыначкі,
Няма ў нас хлеба скарыначкі.
Гаспадар у нас беднаваты,
Няма яму чаго нам даці.
«Лета» зафіксавана па ўсёй Беларусі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.