Субота, 19.05.2012, 07:34

«ЛЕЗГІНКА»


«ЛЕЗГІНКА» — гарадскі бытавы танец. Музычны памер 2/4. Тэмп хуткі. Адносіцца да групы танцаў канца ХІХ ст., што ўзніклі ў выніку ператварэння асобных нацыянальных вобразаў у народна- бытавыя варыянты. Напачатку была пашырана ў асяроддзі гараджан, потым перайшла ў вёску ў значна змененым выглядзе. Выконвалася парамі і па аднаму. Асноўныя рухі складаюцца з простых і дробных крокаў, паваротаў дзяўчат пад рукой хлопца, галопу ў пары па крузе, до-за-до, кроку полькі. Часам асобныя танцоры ўключалі элементы імправізаванага танца, выконваючы адзін перад другім дробныя выстукванні. У такім выпадку ў выканаўцаў правая рука, сагнутая ў локці, знаходзіцца на ўзроўні грудзей, а левая адведзена ў бок. Гэта надае танцу своеасаблівы характар, уласцівы групе каўказскіх танцаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.