ЛІБІЛАГалоўная »
ЛІБІЛА — прылада для лоўлі ракаў. Уяўляла сабой завостраную на адным канцы палку, да якой унізе прывязвалі мяса жабы, малюскаў. Прычапіўшыхся да прынады ракаў выцягвалі на паверхню вады. У месцах скопішча ракаў лібілы ўстанаўлівалі дзесяткамі. Шырока выкарыстоўваліся ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. Асабліва папулярнай лоўля ракаў лібілай была сярод дзяцей і падлеткаў. |