Панядзелак, 06.05.2024, 23:59

ЛІТОЎЦЫ

Галоўная »
ЛІТОЎЦЫ – нацыя, асноўнае насельніцтва Літоўскай Рэспублікі. Гавораць на літоўскай мове. На пачатак 2003 г. насельніцтва краіны складала амаль 3,5 млн чалавек. Усяго ў свеце лічаць сябе літоўцамі блізу 4,2 млн чалавек. У Беларусі на пачатак 2000-х гг. налічвалася 7,6 тыс. чалавек (найперш у ваколідах Опсы Браслаўскага, Пялясы Воранаўскага, Гярвятаў Астравецкага раёнаў ды іншых месцах).

У1897 г. кампактныя групы літоўцаў жылі ў Ждскім (каля 18 тыс. чалавек), Ашмянскім (каля 9 тыс.), Аршанскім (каля 1,5 тыс.) і Сенненскім (0,8 тыс.) паветах. Астраўкі літоўскага насельніцтва да канца мінулага стагоддзя заставаліся ў Астравецкім, Браслаўскім і Воранаўскім раёнах. У сельскай мясцовасці да пачатку XX ст. літоўцы зберагалі некаторыя асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры. У наш час яны збольшага асіміляваліся. А вось мігранты з Літвы захоўваюць родную мову і нацыянальную самасвядомасць.

Працуюць РГА «Беларуская абшчына літоўцаў», МГА «Клуб "Гервячай"», выдаеода альманах «Мусу жодзіе» («Наша слова»). У Рымдзюнах Астравецкага раёна працуе Літоўскі цэнтр культуры, адукацыі і інфармацыі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.