Аўторак, 30.04.2024, 08:12

ЛЯМАНТ

Галоўная »
ЛЯМАНТ (ад лац. lamenta плач) – жанр старажытнай беларускай літаратуры, празаічны або вершаваны твор элегічнага, панегірычна-дыдактычнага характару, напісаны з выпадку смерці якой-небудзь значнай асобы, а таксама вялікага асабістага ці грамадскага няшчасця. Нярэдка закраналіся важныя сацыяльна-палітычныя і нацыянальныя праблемы часу, выказваліся надзённыя думкі і імкненні, яны мелі выразную выхаваўча-асветніцкую накіраванасць і выконвалі значную ідэйна-публіцыстычную ролю ў жыцці беларускага грамадства эпохі феадалізму. Вытокі жанру ў народных галашэннях-плачах, антычных жалобных песнях-трэнасах, пахавальных прамовах. З імі генетычна звязаныя эпітафіі і некралогі.

Сустракаецца ў летапісах (апавяданне пра смерць князя Уладзіміра Васількавіча ў Галіцка-Валынскім летапісе), у жыціях («Сказанне аб Барысе і Глебе»), у асобных аповесцях, прысвечаных трагічным перыядам старажытнарускай гісторыі («Аповесць пра разбурэнне Разані Батыем») і інш. Найбольш ранні твор гэтага жанру, напісаны на тэрыторыі Беларусі, – ананімная вершаваная паэма на польскай мове «Лямант на смерць Рыгора Осціка» (каля 1580 г.), найбольш выдатныя – «Трэнас» М.Сматрыцкага (1610), які пераклікаецца з біблейскім «Плачам Іераміі», ананімны «Лямант на смерць Лявона Карповіча» (1620).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.