Аўторак, 30.04.2024, 03:11

«ЛЯНЦЕЙ»

Галоўная »
«ЛЯНЦЕЙ» — танец, які ўваходзіў у групу кадрыляў. У пачатку ХІХ ст. быў пашыраны ў краінах Заходняй Еўропы пад назвай «Лантье», з пачатку ХХ ст. стаў масавым танцам на Беларусі, пашыраным і ў горадзе, і на вёсцы. Прастата рухаў, разнастайнасць кампазіцыйных пабудоў падабаліся сельскім жыхарам, у выніку «Лянцей» асіміляваў рысы беларускай народнай харэаграфіі і набыў азначэнні «беларускі» і «народны».

У наш час «Лямцей» бытуе адначасова з кадрыллю і як самастойны танец. Часам колькасць фігур у ім дасягае 12: «кола», «пераходы», «здароўканне», «ва саду лі», «сварацца», «барыня», «полька» і інш. Ад жывой і хуткай кадрылі адрозніваецца павольным характарам выканання (таму танцоры называюць яго «Лянівым»). Колькасць пap у танцы неабмежаваная, але павінна быць цотнай. Абавязковымі з'яўляюцца характэрныя для беларускага танцавальнага фальклору малюнкі (кругі, крыжы, вароты, калоны, лініі, зорачкі і інш.), калены (розныя кручэнні парамі, «ныранні» трох удзельнікаў пад рукі адзін другому і інш.), асноўныя хады (рытмізаваны крок і бег), рухі (падэбаск, шасе, глісады, прытупы і інш.). Часта ў «Лянцей» уключаюцца асобныя фігуры традыцыйных ці гарадскіх бытавых танцаў. Пашыраны па ўсёй Беларусі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.