ЛЁК — селядзечны расол. У некаторых мясцінах называлі ляк. Елі лёк з бульбаю, з яго рабілі мачанне да бульбы. Вядомы паўсюдна. У Камянецкім раёне лёк варылі: у вадзе варылі селядзец, дадавалі алей, муку з канаплянага семя.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.