Нядзеля, 05.05.2024, 14:27

ЛЁЗНЫЯ

Галоўная »
ЛЁЗНЫЯ — катэгорыя насельніцтва на Беларусі ў XVI — XVIII ст. Лакальныя назвы люзныя, гульцяі. Уваходзілі збяднелыя гараджане і абеззямеленыя беглыя сяляне. Жылі ў гарадах і мястэчках, не мелі ўласнага дома і іншай маёмасці, выконвалі работы па найму (называліся найміты, малайцы, якія былі на паслугах — слугі), займаліся перапродажам прадуктаў, тавараў, служылі ў войску (у Слуцку ў 1656 г. сфарміраваны полк з лёзных). Плацілі падатак (30 грошаў у гарадах, 15 у мястэчках).

Каб засцерагчы гарады ад наплыву лёзных, колькасць якіх расла, падатак паступова павялічыўся ў 1,5 — 2 разы. У 1-й палове XVII ст. складалі 10 % гарадскога насельніцтва, папаўнялі яго плебейскую частку. Удзельнічалі ў выступленнях супраць феадальнага прыгнёту і каталіцкай экспансіі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 8
Гасцей: 8
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.