Субота, 11.05.2024, 10:53

ЛЮТНЯ

Галоўная »
ЛЮТНЯ (польск. lutnia; першакрыніца араб. аль'уд — літаральна дрэва) — струнны шчыпковы музычны інструмент. Мае выпуклы міндалепадобны корпус з плоскай верхняй дэкай, у якой прарэзаная вялікая рэзанатарная адтуліна, закрытая ажурнай разеткай. Кароткая шырокая шыйка заканчваецца адагнутай назад галоўкай, па баках якой устаўленыя калкі для нацягвання струнаў. Памеры інструмента, колькасць струнаў, ладоў, настройка гістарычна змяняліся. Гук лютні, што здабываецца зашчыпваннем струны пальцамі або плектрам, блізкі да гітарнага.

лютня
Лютня

Інструмент вядзе паходжанне ад уда — аднаго з найбольш старажытных струнных інструментаў араба-іранскай культуры. У сярэднія вякі занесены ў Іспанію і Сіцылію, адкуль у XIV ст. пад назвай «лютня» і з некаторымі зменамі ў канструкцыі пашырыўся ў краінах Заходняй, пазней Усходняй Еўропы (Польшча, Украіна, часткова Расія). З канца XVII ст. паступова выцясняецца іншымі інструментамі (клавесінам, гітарай). У XX ст. яна выкарыстоўваецца для выканання старадаўняй музыкі.

На беларускіх землях назва «лютня» сустракаецца ў духоўнай (Псалтыр) і свецкай («Аповесць пра Трышчана», «Хроніка ўсяго свету» М.Бельскага) літаратуры XVI ст. Яшчэ ў XVIII ст. інструмент выкарыстоўваўся ў побыце знаці як сольны, акампаніравальны і аркестравы (добра валодаў ім мінскі ваявода К.Завіша). Вядомае прозвішча прафесійнага лютніста Кагута (Кагаўта), які служыў у Нясвіжскай і Слуцкай капэлах Радзівілаў у 1756 — 1759 гг. Аб бытаванні лютні ў Беларусі сведчаць таксама яе выявы ў творах выяўленчага (Ларэтанская капліца касцёла езуітаў у Гродне) і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (флюгер у выглядзе феі Мелузіны, што грае на лютні, на жылым доме сядзібы езуітаў у Мінску).

Апошнім часам лютня пачала з'яўляцца ў калектывах, што выконваюць сярэднявечную музыку (гурты «Стары Ольса», «Testamentum Теггае», выканаўцы Юры Дубнавіцкі, Таццяна Бяльковіч, Валеры Жывалеўскі, Ілля Кубліцкі), навучаюць гранню на ёй у Беларускай акадэміі музыкі. Сёння ў Беларусі ёсць майстры, якія займаюцца вырабам лютняў. Цэнтрам адраджэння гэтага рамяства лічыцца Пінск.
Меню
https://nakrytka.com купить лайки в инстаграме медленные накрутка лайков в инстаграме.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1395]
Здарэнні [468]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
https://nakrytka.com купить лайки в инстаграме медленные накрутка лайков в инстаграме.
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
https://nakrytka.com купить лайки в инстаграме медленные накрутка лайков в инстаграме.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.