ЛОКШЫНАГалоўная »
ЛОКШЫНА — самаробныя макароны. У некаторых мясцінах пашырана назва локша. Пшанічнае (радзей жытняе) цеста, часта з крухмалам, тонка раскачвалі, рэзалі, падсушвалі, варылі як рэдкую малочную страву ці адцэджвалі і залівалі тлушчам, салам. Робяць локшыны таксама з крухмалу: пякуць наліснікі, потым рэжуць іх і вараць. Вядома локшына ў Цэнтральнай, Заходняй і Паўднёвай Беларусі. |