ЛОПАЦЕНЬ — дрэваапрацоўчы інструмент, прызначаны для вырэзвання адтулін у калодцы кола,
кадаўба і інш. Называўся таксама лапацень. Уяўляў сабой спрошчаны варыянт свердла. Рабочая частка мела ўвагнутую лыжкападобную (лапатападобную) форму з вострымі краямі. На верхнім канцы лапаценя перпендыкулярна замацоўвалася ручка.
Лапацень выкарыстоўвалі і ў бортніцтве для пракручвання ляткоў, гнёздаў для штыроў і для кантрольнага свідравання адтулін пры выбары бортных дрэў.