Нядзеля, 05.05.2024, 16:49

«МАЛАТОЧКІ»

Галоўная »
«МАЛАТОЧКІ» — традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп жвавы. У час танца выканаўцы моцна ўдараюць нагамі аб падлогу, акцэнтуючы адну з долей такта. Гэта стварае ўражанне калектыўнай працы, выканання своеасаблівага працоўнага працэсу.

Танец складаецца з некалькіх фігур: адначасовы рух усіх танцораў па крузе, хуткае кручэнне ў парах; наступленне і адступленне дзвюх ліній выканаўцаў адзін да другога («сценка на сценку»); злучэнне ўсіх танцораў у адзін ланцужок і закручванне яго ў своеасаблівы «завіток». У канцы танца выканаўцы разбягаюцца ў розныя бакі. Зафіксаваны ў в.Хутарэц-Растовень Пінскага раёна.

Аўтар: А.Л. Варламаў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя;
рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.