Панядзелак, 06.05.2024, 10:21

МАТАВІЛА

Галоўная »
МАТАВІЛА – прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы. Лакальныя назвы моташка, вітуха.

матавіла
Матавіла

Найбольш пашыраным было матавіла, якое ўяўляла сабой невялікі драўляны стрыжань з перпендыкулярна прымацаванымі брускамі на абодвух канцах. Сустракалася таксама вілкападобнае матавіла – з аднаго боку стрыжань меў натуральную развілку, а з другога – умацаваны брусок. Прынцып работы на абодвух матавілах аднолькавы: трымаючы ў левай руцэ стрыжань і паварочваючы яго то ўлева, то ўправа, правай рукой намотвалі пражу на брускі. На захадзе, Паўночным Захадзе і ў Цэнтральнай Беларусі ў канцы 19 — пачатку 20 ст. было пашырана больш удасканаленае матавіла: брусковы крыж з планкамі на канцах насаджвалі на стрыжань з ручкай (мацаваўся на стойках).

Для размотвання пражы з матка ў клубок служыла спецыяльнае матавіла-размотыч: брусковы крыж з дзіркамі для калкоў, на якія надзявалі маток, свабодна круціўся на стрыжні, які ніжнім канцом нерухома мацаваўся на падстаўцы. У некаторых мясцовасцях яго прымацоўвалі да сцяны (на Усходзе) або ўстаўлялі ў дзірку ў лаве ці ўслоне (на Паўднёвым Захадзе).

Аўтар: Г.М. Курыловіч
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя;
рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.