Пятніца, 26.04.2024, 03:08

«МАТЛЁТ»

Галоўная »
«МАТЛЁТ» (франц. matelote ад metelot матрос) — гарадскі бытавы парна-масавы танец. У некаторых мясцовасцях называўся «Матлот». Музычны памер 2/4 і 4/4. Тэмп умерана хуткі. Асноўны малюнак танца — круг.

У найбольш распаўсюджаным варыянце «матлёта» танцоры ў парах выконваюць пa крузе блок рухаў: простыя крокі ўперад, назад, прытупы, павароты дзяўчыны пад рукой у хлопца, галоп і г.д. Блок гэтых рухаў паўтараецца некалькі разоў запар.

У некаторых раёнах у танцы захаваліся элементы чачоткі. На Віцебшчыне танцоры, выконваючы асноўны блок рухаў, канчалі танец паваротамі і полькай у парах па крузе. У Докшыцкім раёне танец суправаджаўся прыпеўкамі.
Ах, вы дзевачкі, матлёт,
He хадзіце ў агарод,
У агародзе рэпа, мак,
Хлопцаў трэба любіць так.
Танец зафіксаваны па ўсёй Беларусі.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.