Серада, 08.05.2024, 17:02

МЕДАЛЬ

Галоўная »
МЕДАЛЬ (франц. medaille ад Італьян. medaglia ад лац. metallum метал) – від скульптуры малых формаў: 1) знак з даўгавечнага матэрыялу пераважна круглай формы з рэльефнай выявай у гонар знамянальнай падзеі або выдатнай асобы. Упершыню выпушчаны ў Італіі ў XIV ст. З XVII – XVIII стст. права чаканкі медалёў належыць, як правіла, толькі дзяржаве; 2) від дзяржаўнай узнагароды за асаблівыя баявыя і працоўныя заслугі; 3) узнагарода за поспехі ў навуцы, культуры, эканоміцы і інш.

Медалі ўручаюцца лаўрэатам міжнародных прэміяў, лаўрэатам міжнародных конкурсаў выканаўцаў і інш. У сучаснай Беларусі ўстаноўлены медаль Ф.Скарыны і інш.

Акрамя класічных круглых, ствараюцца і іншых формаў (авальныя, шматвугольныя, неакрэсленых формаў), адметныя кампазіцыйнымі вырашэннямі рэльефу. Бываюць з аднабаковым, часцей двухбаковым рэльефам. На вонкавым баку – аверсе – змяшчаецца адбітак выявы, што адлюстроўвае тэму ўзнагароды, на адваротным баку – рэверсе – звычайна тэкст, які тлумачыць адлюстраванае на аверсе. Памеры медаля паводле рашэння Міжнароднай федэрацыі медальераў (існуе з 1937 г. у Парыжы) не павінныя перавышаць у дыяметры 180 мм. Памятныя, юбілейныя, сувенірныя медалі выконваюцца ў традыцыйных памерах (з максімальным дыяметрам 60 – 65 мм). Унікальныя выставачныя медалі з-за складанай кампазіцыі маюць большыя памеры.

Стварэнне памятных медалёў вылучылася ў асобную галіну мастацкай творчасці – медальернае мастацтва (А.Процкі, серыя медалёў латыша Я.Струпуліса, прысвечаная беларускім выбітным асобам).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 44 (445) лістапад 2012 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.