МЕДАВУХАГалоўная »
МЕДАВУХА — традыцыйны мядовы напітак. Іншыя назвы — мядуха, медуніца. Мёд ці адходы пры медагонцы разбаўляюць гатаванай вадой, дадаюць дрожджы, хмель і трымаюць 6 — 8 сутак у халодным месцы.
Вядома медавуха паўсюдна.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с. |