Субота, 27.07.2024, 07:00

МІХЕЕНКА Анатоль Міхайлавіч

Галоўная »
МІХЕЕНКА Анатоль Міхайлавіч (н. 04.02.1930, б. в.Сітнікі, Полацкі раён) — беларускі самадзейны разьбяр па дрэве, пераважна ў галіне дробнай пластыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1956 г.

Аўтар кампазіцыяў на фальклорныя, літаратурныя, гістарычныя тэмы. Асноўныя творы: «Гусляр», «Пойдзем у партызаны» (усе 1970 г.), сувенірныя шахматы (1975), «Несцерка» (1976), «Дзед Талаш» (1977), «Партызан» (1978), «Лявоніха» (1980).

Творы майстра вызначаюцца вастрынёй псіхалагічных характарыстыкаў, смелымі выразнымі ракурсамі, абагульненай плоскаснай манераю разьбы. Працы захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Экспанаваліся на выстаўках у ГДР, ПНР, Францыі, ФРГ, Японіі ды іншых краінах.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 29 (478) жнівень 2013 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.