Субота, 27.07.2024, 03:50

«МЯЦЁЛАЧКА»

Галоўная »

«МЯЦЁЛАЧКА» — традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп хуткі.

«Мяцёлачка» — масавы парны танец. Двое выканаўцаў становяцца адзін супраць другога і робяць до-за-до, разыходзячыся на свае месцы ўперад спінамі. Некаторы час прытанцоўваюць (рух — крок з прыстаўленнем) тварам адзін да другога, лёгка сыходзячыся і разыходзячыся (то ўправа, то ўлева). Рукі пры гэтым перакідваюць з боку ўбок, чым імітуюць жэсты таго, хто мяце (прыбірае). Рухі рук суправаджаюцца адпаведнымі паваротамі галавы. Магчыма, таму танец і атрымаў назву «мяцёлачка».

Другая фігура танца — кружэнне танцораў у парах, якія бяруцца пад рукі; завяршаецца фігура паваротам кожнага танцора вакол сябе. Выканаўцы ў час танца могуць уключаць у сваю кампазіцыю элементы імправізацыі. Танец зафіксаваны у Івацэвіцкім, Іванаўскім і Ганцавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці.

Аўтар: А. Л. Варламаў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 52
Гасцей: 52
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.