МЯРЭЖАГалоўная »
МЯРЭЖА — традыцыйная рыбалоўная снасць. У адрозненне ад венцера складалася з двух нацягнутых на абручы кулёў (накіраваных уваходамі адзін да другога), злучаных з аднаго боку сеткай, што перагароджвала шлях рыбе і накіроўвала яе ў горлы. Уваход у сеткавыя мяшкі меў форму паўакружнасці. У кулях мярэжы — адно або два сеткавыя горлы, праз якія заплывала рыба. Мярэжа
Мярэжы ўстанаўліваліся ў вадаёме паасобку і па некалькі штук у рад. Лоўля рыбы мярэжаю характэрна для Паазер'я, дзе ў наш час з'яўляецца прыладай прамысловага лову.
У 2-й палове 19 — пачатку 20 ст. паазерскія рыбакі-мярэжнікі рыбачылі таксама на вадаёмах Літвы, Латвіі, Польшчы
Аўтар: І.М. Браім Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с. |