Пятніца, 29.03.2024, 04:35

МУТНІК

Галоўная »
МУТНІК — традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу невада для лоўлі рыбы (пераважна яршоў) на вялікіх глыбінях. Лакальная назва ершавік.

Меў куль (даўжынёй каля 4 — 5 м) і 2 крылы (каля 10 м). Мутнік аснашчалі грузіламі і паплаўкамі так, каб тануў на дно. Ад крылаў адыходзілі доўгія вяроўкі (каля 200 м), на якія прывязваліся кавалкі сетак, анучы, пучкі саломы, сена, што муцілі ваду пры падцягванні снасці да лодак або да берага. Каламуць накіроўвала рыбу да крылаў, а затым і ў куль. Мутнікам рыбачылі ў асноўным у Паазер’і.

Аўтар: І.М. Браім
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.