Субота, 27.07.2024, 03:45

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТУРЫ ГОРАДА НАВАПОЛАЦКА

Галоўная »
МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТУРЫ ГОРАДА НАВАПОЛАЦКА заснаваны ў г.Наваполацк у 1968 г. на грамадскіх пачатках як гарадскі музей працоўнай славы. У кастрычніку 1973 г. музей стаў дзяржаўным і быў перайменаваны ў краязнаўчы. Першая экспазіцыя размясцілася ў адным з баракаў, узведзеных першабудаўнікамі горада. У 1987 г. музей быў зачынены на рэканструкцыю. У снежні 1996 г. у новым будынку прыняла першых наведвальнікаў экспазіцыя «Традыцыі і сучаснасць», якая расказвала пра ўзнікненне і развіццё народных рамёстваў і традыцый у Полацкім рэгіёне. У чэрвені 1998 г. музей атрымаў сучасную назву.

Фонды музея (2008) налічваюць каля 15 тыс. адзінак захоўвання. Экспазіцыйная плошча 394 м². У верасні 2008 г. адкрылася новая стацыянарная экспазіцыя па гісторыі Наваполацка, прысвечаная 50-годдзю горада. З 1984 г. працуе выставачная зала музея (у асобным памяшканні, плошча 150 м²), дзе праводзяцца выстаўкі жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, разнастайныя зменныя выстаўкі, працуе салон-крама.

Аўтар: Дз.П.Бароўская
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: 221440, г.Наваполацк, вул.Моладзёжная, в 45, корпус 3
Тэлефоны: +375-214-53-03-02; +375-214-53-42-16; +375-214-53-15-55
Сайт: novopolotsk.museum.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 59
Гасцей: 59
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.