Субота, 27.07.2024, 03:07

«НА ЛОДЦЫ»

Галоўная »

«НА ЛОДЦЫ» — дзіцячая гульня. Два хлопчыкі садзяцца на лаўку адзін да аднаго тварам. Трэці забірае ў іх шапкі і выходзіць з імі ў кухню ці сені, потым вяртаецца і адзявае гульцам шапкі. Адзін з тых, хто сядзіць на лаўцы, раз за разам нахіляецца ўперад (вяслуе) і прыгаворвае: «Будзем мы на лодцы.// Будзем умывацца.//Шапкамі мяняцца.// Шапкамі ўцірацца». Другі хлопчык паўтарае тыя ж рухі і словы першага. Яны мяняюцца шапкамі і выціраюць імі твар. А як вытруцца, дык самі сябе не могуць пазнаць, астатнія ж удзельнікі смяюцца: бо ў хлопцаў (іншы раз і ў абодвух) твары чорныя, таму што той, хто хадзіў з шапкамі ў кухню, вымазаў іх там сажай.

Звычайна на гульню запрашаюць навічкоў. А той, хто ведае яе, іншы раз наўмысна дно сваёй шапкі вымажа дома, бо калі брудная шапка сябра трапіцца яму, дык такая ж пападзецца і сябру.

Аўтар: В.Дз. Ліцвінка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 50
Гасцей: 50
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.