Чацвер, 02.05.2024, 18:13

«НА РЭЧАНЬКУ»

Галоўная »

«НА РЭЧАНЬКУ» — гарадскі бытавы танец. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны. Выконваецца пад рускую народную песню «Выйду я на рэчаньку». На Беларусі пашырыўся ў канцы 19 ст. спачатку ў гарадскім, потым у вясковым асяроддзі.

Выконваецца парамі па крузе; падтрымка ў пары самая разнастайная — рукі злучаны накрыж ці далонь у далонь, хлопец можа ў правай руцэ трымаць перад сабой правую руку дзяўчыны, а злучаныя левыя рукі палажыць на левае плячо партнёркі і інш. Танец складаецца з блокаў рухаў, якія паўтараюцца некалькі разоў запар. Асноўны блок рухаў уключае простыя і прыстаўныя, акцэнтаваныя крокі, вярчэнне дзяўчыны пад рукой хлопца або пар у польцы-вальсе, до-за-до і інш.

Танец зафіксаваны па ўсёй Беларусі.

Аўтар: А.Л. Варламаў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.