Субота, 27.07.2024, 17:26

«НА РОСУ»

Галоўная »
«НА РОСУ» — старажытны карагод. Выконвалі яго на Юр’я, каля засеянага аўсом поля (лічылі, што гэта забяспечыць добры ўраджай). Часта карагод выконвалі толькі мужчыны: выстройваліся ланцужком і з хлебам у руках абыходзілі вакол кожнага поля. Часам удзельнікі карагода качаліся па зямлі, што нібыта рабіла яе больш урадлівай.
 
У в.Крытышын Іванаўскага раёна абавязковым удзельнікам карагода быў «куст» — убраная зялёнымі галінкамі дзяўчына, якая ішла наперадзе карагода ў суправаджэнні дзвюх дзяўчын, з якіх адна несла хлеб, а другая — сподак. Калі падыходзілі да поля, дзяўчына тройчы праводзіла сподкам па аўсе: быццам бы збірала з каласоў расу і потым «стрэсвала» яе ў фартух «кусту», які раскідваў яе зноў па полі (пры гэтым дзяўчына, якая выконвала ролю «куста», кожны раз паварочвалася вакол сябе).
 
Часта карагод суправаджаўся песнямі, напрыклад:
 
Пожжу волы, ды на раннюю росу,
Каго люблю — пазнаю па голасу.
Каго я люблю, той стаіць за плячыма...
 
Зафіксаваны ў Іванаўскім раёне.
 
Аўтар: А.Л. Варламаў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.