Субота, 27.04.2024, 01:06

НАЦЮРМОРТ

Галоўная »
НАЦЮРМОРТ (франц. nature morte, італьян. natura morta літар. мёртвая прырода) — жанр выяўленчага мастацтва (пераважна станковага жывапісу), прысвечаны адлюстраванню неадушаўлёных прадметаў, размешчаных у адзіным асяроддзі і арганізаваных у групу; адлюстроўвае таксама аб'екты жывой прыроды, ізаляваныя ад іх натуральных сувязяў і ператвораныя ў рэч (рыба на стале, кветкі ў букеце і інш.); твор гэтага жанру.

На фармаванне нацюрморта паўплывалі задачы выражэння сімволікі, вырашэнне дэкаратыўных задачаў, дакладная фіксацыя прадметнага асяроддзя. Адлюстраванне рэчаў мае самастойнае мастацкае значэнне.

На тэрыторыі Беларусі вядомы з XVI ст. у кніжнай графіцы (гравюра «Взор стола на немже бе хлеб посвященный» у кнізе Францыска Скарыны «Зыход»), алегарычную ролю выконвае прадметнае асяроддзе ў «Партрэце» Францыска Скарыны. Сустракаюцца элементы нацюрморта ў беларускім іканапісе. Вялікая ўвага аддавалася адлюстраванню асобных рэчаў (атрыбуты ўлады, прафесійных заняткаў, культу і інш.) на парадных партрэтах XVI — XVIII стст. з мэтаю найбольш поўнай і шырокай характарыстыкі персанажа. У XIX ст. найбольш выдатным майстрам беларускага нацюрморта быў І. Хруцкі.

Крыніца: "Краязнаўчая газета"
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.