Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 11.12.2023, 12:36 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
НАЙМІТЫГалоўная »НАЙМІТЫ — катэгорыя насельніцтва ў 16 — 18 ст., асноўным заняткам якога была праца па найму. Называліся таксама людзі работныя. Складаліся з сялян, сельскіх і гарадскіх рамеснікаў, якіх наймалі феадалы для работы ў фальварках, на прамысловых прадпрыемствах (рудні, цагельні, смалакурні), купцоў, цэхавых майстроў. Ва ўмовах феадалізму пераважаў часовы найм, сезонная праца ў феадала: з канца 16 ст. найм стаў распаўсюджанай формай эксплуатацыі. Аўтар: P.Ю. Капыскі Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с. |
|