Панядзелак, 16.09.2024, 02:10

НАРОДНА-СЦЭНІЧНЫ ТАНЕЦ

Галоўная »
НАРОДНА-СЦЭНІЧНЫ ТАНЕЦ — 1) народны танец, апрацаваны для выканання на сцэне. Вядомы з пачатку 20 ст. 3 выхадам на сцэну ў структуры народнага танца адбыліся змены, якія наблізілі яго да тэатральнага мастацтва. Малюнак танца будуецца ў разліку на франтальнае ўспрыняцце яго гледачамі: зніклі паўторы, характэрныя для фальклорных узораў, у развіцці дзеяння ўлічваюцца законы драматургіі, узбагачаецца і ўскладняецца танцоўная лексіка, больш разнастайнымі сталі кампазіцыйныя малюнкі. На аснове творчага выкарыстання фальклёрнай спадчыны ствараюцца таксама новыя арыгінальныя пастаноўкі. Ад характарнага танца адрозніваецца большай блізкасцю да фальклёрнай першаасновы. Першы ў былым СССР прафесійны калектыў, творчасць якога грунтавалася на аснове народна-сцэнічнага танца, — Ансамбль народнага танца Расіі пад кіраўніцтвам І.Майсеева.

На Беларусі ўзнікненне народна-сцэнічнага танца звязана з дзейнасцю трупы І.Буйніцкага, які ўпершыню вывеў на сцэну «мужыцкі» танец, паказаў яго невычарпальныя магчымасці і прыгажосць. Развіццё беларускі народна-сцэнічны танец атрымаў у творчасці БДТ і Трупы Галубка. Станаўленне народна-сцэнічнага танца адбывалася ў шматлікіх прафесійных і самадзейных калектывах (Ансамбль беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі, Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Беларускі ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Р.Шырмы, Ансамбль танца Мінскага клуба КІМ, Гомельскі ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам А.Рыбальчанкі і інш.). Вялікі ўклад у развіццё беларускага народна-сцэнічнага танца зрабілі К.Алексютовіч, I.Хвораст, А.Апанасенка, П.Акулёнак, В.Гаявая, В.Дудкевіч, М.Лудчанка, Л.Ляшэнка, І.Серыкаў, Я.Штоп і інш.

Народна-сцэнічны танец — аснова творчасці Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь, харэаграфічнага ансамбля «Харошкі», танцавальнай групы Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь ансамбля «Белыя росы», самадзейных калектываў.

2) Спецыяльная навучальная дысцыпліна харэаграфічных і іншых навучальных устаноў, якія рыхтуюць танцоўшчыкаў і балетмайстраў.

Аўтар: Ю.М.Чурко
Крыніца: "Беларуская энцыклапедыя"
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [195]
Адукацыя [38]
Спорт [1419]
Здарэнні [496]
Грамадства [492]
Эканоміка [38]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 40
Гасцей: 40
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.