Чацвер, 25.04.2024, 17:49

НЯМОЕ КІНО

Галоўная »
НЯМОЕ КІНО — умоўная назва кінематографа перыяду першых 30 гадоў яго існавання, які характарызаваўся спецыфічнай сістэмай выразных сродкаў, найбольш адметным з якіх была адсутнасць гуку — «немата».

Гісторыя нямога кіно па чалася з тэхнічнага атракцыёна (апошняе дзесяцігоддзе XIX ст.) і была цесна звязаная з развіццём кінатэхнікі: вынаходствам «жывых карцінак » (Т. Эдысана), «кінематографа» (братоў Люм'ер), «вайтаскопа» (Т. Армата і Эдысана) і «баёграфа» (Э. Лоста і У. Дзіксана). У пачатку XX ст. пачалося наследаванне «традыцыйным» відам мастацтва — тэатру і літаратуры. У 1920-я гг. нямое кіно становіцца самастойным мастацтвам са сваёй сістэмай выразных сродкаў: кампазіцыяй кадра, святлом, імклівым чаргаваннем планаў, зменай ракурсу здымкі, мантажом, тэхнічнымі трукамі, лабараторнымі эфектамі і іншымі кампанентамі аператарскага мастацтва. Калі раней «немата» ўспрымалася як абмежаванне, якое неабходна было кампенсаваць пры дапамозе грамафона, фанографа, чытальніка або надпісу, то з цягам часу адсутнасць слова стала канструктыўным прынцыпам мастацтва нямога кіно. 3 часам празмерная жэстыкуляцыя і падкрэсленасць мімікі саступілі месца больш стрыманай і пластычнай манеры акцёрскага выканання.

Развіццё беларускага нямога кіно пачалося з 2-й паловы 1920-х гг. Яго стылістыка абумовіла і жанрава-тэматычную своеасаблівасць. Фільмы «Лясная быль» (1926 г., рэж. Ю. Тарыч, аператар Д. Шлюглейт), «Кастусь Каліноўскі» (1928 г., рэжысёр У. Гардзін, аператар А. Акмолінскі і Н. Аптэкман), «Хвоі гамоняць» (1929 г., рэжысёр Л. Малчанаў, аператар М. Казлоўскі), «Атэль «Савой» (1930 г., рэжысёр А. Файнцымер, аператар А. Машковіч) і іншыя заклалі асновы гісторыка-рэвалюцыйнага жанру ў айчынным кінематографе. У канцы 1920-х — 1930-я гг. нямое кіно звяртаецца да сучаснай тэматыкі: фільмы адлюстроўваюць праблемы міжнародных падзеяў («Чатырыста мільёнаў» — 1929 г., рэжысёр Гардзін, аператар Шлюглейт), «Нянавісць» — 1930 г., рэжысёр Тарыч, аператары С. Іваноў і Б. Фельдман; «Шчасце» — 1932 г., рэжысёр Файнцымер, аператар Іваноў; «Да заўтра» — 1929 г., рэжысёр Тарыч, аператар Шлюглейт; будаўніцтва сацыялістычнага грамадства («Жанчына» — 1932 г., рэжысёр Я. Дзіган, аператар Н. Навумаў-Страж) і іншыя. Па сваёй стылістыцы яны блізкія да агітпрапфільмаў. У 1930-я гг. беларускае нямое кіно звярталася да эстэтыкі жывапісна-мантажнага кіно, што падкрэслівала нацыянальны каларыт фільмаў.

3 1932 г. нямое кіно паступова саступае месца гукавому кіно (апошні «нямы» фільм «Палескія рабінзоны», 1935 г., рэжысёр I. Бахар і П. Малчанаў, аператар Іваноў).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 10 (603) сакавік 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.