НЯРЭЖКАГалоўная »
НЯРЭЖКА – традыцыйная рыбалоўная снасць. Невялікі сеткавы мяшок з тонкіх ільняных нітак, прымацаваны да двух калкоў, убітых у дно вадаёма, якія трымалі нярэжку адкрытай. Рыба, якая заплывала ў мяшок, імкнучыся прайсці праз вочка сеткі, вырывала калкі: яны ўсплывалі на паверхню і закрывалі мяшок.
Ставілі нярэжку на нерасцілішчах (па некалькі штук падрад). Пашыраныя былі на Палессі.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 11 (604) сакавік 2016 г. |