Субота, 27.07.2024, 04:08

«ОТЕЧЕСТВЕННЫЕ ЗАПИСКИ»

Галоўная »
«ОТЕЧЕСТВЕННЫЕ ЗАПИСКИ» — рускі штомесячны «вучона-літаратурны і палітычны» часопіс. Выдаваўся ў Пецярбургу ў 1839 — 1884 гг. 3 1847 г. з выданнем супрацоўнічаў, а ў 1860 — 1866 гг. адзін з рэдактараў-выдаўцоў ураджэнец Віцебска, літаратурны крытык С. Дудышкін. У часопісе змешчаныя рэцэнзіі М. Чарнышэўскага на нарысы П. Шпілеўскага «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках» (1854, № 7, 8), «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» (1854, № 12), прысвечаныя жыццю беларускага народа і яго этнаграфіі, рэцэнзія на зборнік «Народныя беларускія песні». У 1881 г. надрукаваныя ўспаміны Ф.А. Калістава (псеўд. К. Листов) «З памятнай кніжкі народнага настаўніка. Вясковая бурса», дзе аўтар апавядае пра сваю дзейнасць у беларускай вёсцы, апісвае побыт і норавы сялянаў, стан народнай асветы.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 27 (620) ліпень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.