«ОТКЛИКИ»Галоўная »
«ОТКЛИКИ» — грамадска-палітычная і літаратурная газета радыкальнага кірунку. Выдавалася на рускай мове ў Гомелі ў 1912 — 1915гг. Газета была ў апазіцыі да царызму, неаднаразова падвяргалася судовым спагнанням, выходзіла з перапынкамі. Крытыкавала паліцэйска-бюракратычны рэжым, засілле цэнзуры. Асвятляла літаратурнае жыццё Гомеля, асабліва т.зв. «літаратурныя суды» — чытацкія канферэнцыі, прысвечаныя папулярным творам.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» 27 (620) ліпень 2016 г. |