Субота, 27.07.2024, 03:37

ПАДКЛЕЦЦЕ

Галоўная »
ПАДКЛЕЦЦЕ — ніжні паверх дома, які знаходзіўся пад святліцай. На тэрыторыі Беларусі зрубныя дамы на падклецці вядомыя з XIII ст. у Полацку; больш за 10 такіх дамоў XIV — XVIII стст. выяўлена ў Віцебску.

У залежнасці ад прызначэння падклеці мелі розныя вышыню (ад некалькіх вянкоў да 1,5 — 1,6 м) і канструкцыю. Нізкія падклеці часцей выкарыстоўвалі ў якасці сховішча для прадуктаў і маёмасці, высокія выконвалі функцыю вытворчых або жылых памяшканняў (жылыя найбольш характэрныя для радавых жыхароў XVI — XVII стст.). Паводле канструкцыі прасочваюцца падклеці з надворным уваходам і глухія; уваход у апошнія вёў звычайна са святліцы, для спуску выкарыстоўвалі прыстаўную лесвіцу. Будаваліся наземныя падклеці, што маглі мець фундаменты, і заглыбленыя ў зямлю на 0,8 — 1,3 м. Перад уваходам у заглыбленыя падклеці рабілі прыступкі. У адпаведнасці з прызначэннем высокія падклеці маглі мець печ і валаковыя або зашклёныя вокны.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 41 (634) лістапад 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 39
Гасцей: 39
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.