Субота, 27.07.2024, 06:56

ПАДКОВА

Галоўная »
ПАДКОВА — жалезная дугападобная пласціна, што прымацоўваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб пазбегнуць слізгацення. Падковы прымацоўваюць да капытоў спецыяльнымі цвікамі (вухналямі), у зімовы час у іх ўкручваюцца тры шыпы.


На тэрыторыі Беларусі, як і ўсёй Усходняй Еўропы, вядомая з XI стагоддзя. Існавалі два віды падковаў: у выглядзе паўакружнасці з шыпам пасярэдзіне (характэрныя для эпохі ранняга сярэднявечча, у Беларусі такія знаходкі рэдкія) і ў форме дугі з падоўжанымі канцамі, якая па перыметры ахоплівала ўвесь капыт (пашыраныя з XIII стагоддзя). Цягам XIII — XVIII стагоддзяў іх форма амаль не мянялася, толькі колькасць цвікоў (вухналёў) павялічылася да 8 — 10, з'явілася спецыяльная канаўка для цвіковых плешак, адгортка, што накладалася на верх наска капыта і вінтавыя (здымныя) шыпы. Пры раскопках сярэдневяковых гарадоў падкова — адна са шматлікіх знаходак.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 41 (634) лістапад 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.