Субота, 27.07.2024, 03:46

ПАЛЕЯ

Галоўная »
ПАЛЕЯ (грэч. palaia diatheke літар. стары запавет) — помнік легендарна-апакрыфічнай старажытнарускай літаратуры. Кніга ўзнікла ў IX ст. ў Візантыі і выкладала падзеі паводле Старога Запавету. Вядомыя Палеі гістарычная і тлумачальная. Гістарычныя — пераклад візантыйскага помніка, выклад старазапаветнай гісторыі, дапоўнена легендарна-апакрыфічнымі апавяданнямі. Тлумачальная ўзнікла на Русі ў ХІІІ ст. як палемічная і накіраваная супраць іўдзейскай рэлігіі і часткова супраць магаметанства. Пачынаецца яна «Шастадневам» Іаава Экзарха балгарскага — апавяданнем пра стварэнне свету. У ёй прыведзеныя разнастайныя звесткі аб з'явах прыроды, жывёлах, фізіялогіі чалавека.

Прычыны ўзнікнення Палеяў як крыніцаў азнаямлення з гісторыяй паводле Старога Запавету — вялікі аб'ём Бібліі, што перашкаджала яе пашырэнню, а таксама складавасць і цяжкасць яе разумення. Захаваліся Палеі гістарычныя XII ст. у спісе XV ст. і скарочаная рускай рэдакцыі ў спісе XVI ст.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №13 (654) сакавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 61
Гасцей: 61
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.